Старонкі

вторник, 27 августа 2013 г.

27.08.2013 - успамін св. Монікі.

Мц 23, 23–26
Езус прамовіў, кажучы: Гора, вам кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену, але абмінаеце тое, што важнейшае ў Законе: правасуддзе, міласэрнасць і веру. Гэта трэба было рабіць і таго не абмінаць.
Сляпыя павадыры, якія адцэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда.
Гора, вам кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці. Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку.

Калі ўважліва прыгледзецца да свайго жыцця, можна заўважыць, што гэтыя словы Ісуса адносяцца таксама і да мяне, хрысціяніна ХХІ ст. … Я таксама вельмі часта паступаю як фарысей ці кніжнік, тады, калі хачу дагадзіць не Богу, але людзям. А ці часам я таксама не шукаю славы ў людзей? Ці не здараецца ў маім жыцці так, што абмінаю правасуддзе, міласэрнасць і веру, пакідаючы справы духоўнага жыцця да “заўтра”, “праз месяц, год”, “калі пайду на пенсію”, спадзяючыся на тое, што “неяк там усё вырашыцца”, “я не такі горшы, як іншыя”, давяраючы не Госпаду, але выконваючы свае жаданні?
 

Комментариев нет:

Отправить комментарий