Старонкі

среда, 28 августа 2013 г.

28.08.2013 - успамін св. Аўгусціна, біскупа і доктара Касцёла.

Мц 23, 27–32
Езус прамовіў, кажучы: Гора вам, кніжнікі і фарысеі крывадушныя, бо вы падобныя да пабеленых трунаў, якія звонку здаюцца прагожымі, але ўнутры поўныя касцей нябожчыкаў і ўсялякай нячыстасці. Так і вы звонку здаяцеся людзям справядлівымі, але ўнутры поўныя крывадушша і беззаконня.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што ўзносіце магілы прарокам і ўпрыгожваеце грабніцы праведнікаў, кажучы: Калі б мы жылі ў дні айцоў нашых, то не былі б саўдзельнікамі ў праліцці крыві прарокаў. Так вы сведчыце супраць саміх сябе, што вы сыны тых, хто забіваў прарокаў. І вы дапоўніце меру сваіх айцоў.


“Гора вам….”Калі Ісус так строга выкрываў кніжнікаў і фарысеяў, у яго не было намеру іх крыўдзіць, але Ён хацеў гэтымі строгімі словамі патрапіць у «хворае месца», каб яны ўсё-ткі зразумелі і вырашылі навярнуцца.

Для таго, каб хворы мог вылечыцца, трэба паставіць дыягназ і правесці лячэнне, інакш хвароба будзе распаўсюджвацца і гэта можа прывесці да смерці…

Разумеў гэта добра апякун сённяшняга дня св. Аўгусцін. Ён пакінуў працу і славу знакамітага настаўніка, аддаўся разважанню і чытанню Святога Пісання. Гэта быў яго першы крок з ямы фарысейства. Гэты святы шмат аплакваў свае грахі, і ў кнізе «Споведзь» падрабязна апісаў свой ​​шлях да Бога. Ён пісаў гэта, не каб хваліцца, а падкрэсліваў, што піша перад абліччам Бога, які яго ведае шмат лепш, чым ён сам сябе. Ён напісаў гэтую кнігу, каб паказаць сваю цемру, гнілату і смурод, у якіх ён жыў, і вялікую Божую любоў, якая выратавала яго.


Фарысейская кіслата пагражае і нам, таму Царква сёння просіць: "Усемагутны Бог, аднаві ў сваёй Царкве дух, якім адарыў святога Аўгусціна, біскупа, каб мы, напоўненыя гэтым духам, прагнулі і шукалі толькі Цябе самаго, бо Ты – крыніца мудрасці і даўца вечнай любові". 

Комментариев нет:

Отправить комментарий