Мк
6, 17–29
Ірад
паслаў схапіць Яна і зняволіў яго ў вязніцы з-за Ірадыяды, жонкі брата свайго
Філіпа, таму што ажаніўся з ёй. Бо Ян казаў Іраду: Не дазволена табе мець жонку
брата твайго. А Ірадыяда злавалася на яго і хацела забіць, але не магла, таму
што Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы і святы, і аберагаў яго.
Шмат разоў чуў яго і непакоіўся, але слухаў яго з ахвотай.
І
настаў зручны дзень, калі Ірад у дзень сваіх народзін прыгатаваў вячэру сваім
вяльможам, тысячнікам і старэйшынам галілейскім. І ўвайшла дачка гэтай
Ірадыяды, і танцавала. І спадабалася яна Іраду і яго гасцям. Кароль сказаў
дзяўчыне: Прасі ў мяне, чаго хочаш, і я дам табе. І шмат у чым пакляўся ёй:
Чаго ні папросіш, дам табе, нават палову майго каралеўства. Яна выйшла і
сказала маці сваёй: Чаго мне папрасіць? Тая адказала: Галаву Яна Хрысціцеля.
І
яна адразу хутка ўвайшла да караля і папрасіла, кажучы: Хачу, каб ты даў мне
зараз жа на місе галаву Яна Хрысціцеля. Кароль вельмі засмуціўся, але з-за
клятвы і тых, хто быў пры стале, не захацеў ёй адмовіць. Кароль адразу паслаў
ката і загадаў прынесці галаву Яна. Той пайшоў у вязніцу і адсек яму галаву, і
прынёс на місе ягоную галаву, і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе сваёй
маці.
Калі
пра гэта даведаліся вучні Яна, яны прыйшлі і забралі ягонае цела, і паклалі яго
ў магілу.
Ці ж я ў сваім жыцці не падобны да Ірада? Ён разагадаў забіць таго, хто паказваў яму, што трэба
змяніць сваё жыццё, а я вельмі часта «адсякаю галовы» тым, хто з'яўляецца
момантам ласкі на кожны дзень…
Хрысце, Сыне Божы, дай нам ласку мужнасці, якая была ў
Яна Хрысціцеля, каб мы не баяліся вызнаваць Праўду, якой з’яўляешся Ты – Адзіны
Збавіцель свету…

Комментариев нет:
Отправить комментарий