Езус
расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Валадарства Нябеснае будзе падобнае да
дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх
было неразумных, а пяць — мудрых. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з
сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае.
Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі.
Але
сярод ночы ўзняўся крык: Вось жаніх, выходзьце яму насустрач. Тады ўсталі ўсе
панны гэтыя і прывялі ў парадак светачы свае. Неразумныя ж сказалі мудрым:
Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць. А мудрыя адказалі: Каб хапіла
і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе.
Калі
ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх і тыя, якія былі падрыхтаваныя, увайшлі з
ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыходзяць і астатнія панны ды
кажуць: Пане, пане, адчыні нам. Ён жа сказаў ім у адказ: Сапраўды кажу вам: не
ведаю вас.
Чаму некаторыя дзевы не падрыхтавалі належным чынам свае
светачы? Адказаў, напэўна, можа быць шмат… Адзін з іх – спадзяванне на “авось”,
“неяк там будзе”, “няхай хтосьці іншы, пасля…”
Хрыстос кажа ў прыпавесці – “не ведаю вас”… Таму лагічным з’яўляецца пытанне – ці я прагну “ведаць”
Збавіцеля, пазнаваць Яго, заўважаць Яго ў кожны момант жыцця і казаць Яму “Так,
Госпадзі, няхай станецца Твая воля”?

Комментариев нет:
Отправить комментарий