Старонкі

воскресенье, 1 сентября 2013 г.

01.09.2013 - ХХІІ Звычайная Нядзеля

Лк 14, 1. 7–14
Калі Езус прыйшоў у суботу да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім.

Заўважыўшы, што запрошаныя выбіралі першыя месцы, расказаў ім прыпавесць: Калі нехта пакліча цябе на вяселле, не сядай на першае месца, каб не аказалася, што нехта з пакліканых ім больш ганаровы за цябе, і каб той, хто запрасіў і яго, і цябе, не падышоў і не сказаў табе: Саступі яму месца. І тады з сорамам павінен будзеш заняць апошняе месца.

А калі цябе запросяць, прыйдзі і сядай на апошняе месца, каб той, хто цябе запрасіў, падышоў да цябе і сказаў: Дружа, перасядзь вышэй. Тады будзе табе пашана перад тымі, хто сядзіць з табою. Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца.

Пасля Езус сказаў таму, хто запрасіў Яго: Калі наладжваеш абед ці вячэру, не кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні родных тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны не паклікалі цябе ў адказ, і ты атрымаў бы адплату.

Але, калі наладжваеш гасціну, кліч убогіх, калекаў, кульгавых, невідушчых, і шчаслівы будзеш, што яны не маюць як адплаціць табе, бо адплаціцца табе ў дзень уваскрасення справядлівых.


Не сядай на першае месца – кажа нам сёння Хрыстос, звяртаючы ўвагу перад усім на тое, што шлях сапраўды веруючага чалавека – шлях пакоры і лагоднасці…

Тым часам – зусім інакш ёсць у маім жыцці... Часта магу размаўляць аб сабе, аб нейкіх дасягненнях і няўдачах, займаючыся … можна сказаць самарэкламай…
І канешне, вельмі цяжка мне, сучаснаму чалавеку, прыняць належным чынам тыя сітуацыі, калі здаецца, што мяне не разумеюць (ці не хочуць разумець), калі не заўважаюць, здаецца, відавочных спраў…

Не сядай на першае месца – кажа нам сёння Хрыстос, а я, чалавек ХХІ стагоддзя, вельмі люблю першае, лепшае месца… Я ва ўсім павінен быць першы, бо саромеюся быць апошнім, таму увесь час знаходжуся ў руху, праўда, усё часцей і часцей усведамляючы, што не ведаю, у якім кірунку бягу…

Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца.


Комментариев нет:

Отправить комментарий