Лк 4, 16–30
Езус прыйшоў у
Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў
сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. І падалі Яму кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы
кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана:
Дух Пана на Мне;
бо Ён намасціў Мяне
абвяшчаць добрую
навіну ўбогім,
паслаў Мяне абвяшчаць
вызваленне палонным,
і сляпым вяртаць
зрок,
каб выпусціць
спакутаваных на свабоду,
каб абвясціць год
ласкі Пана.
Закрыўшы кнігу, Ён
аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. І Ён пачаў
гаварыць ім: Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі. І ўсе сведчылі
Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных і казалі: Ці не
сын Юзафа гэта?
І Ён сказаў ім:
Напэўна, скажаце мне такую прыказку: Лекар, вылечы самога сябе; зрабі і тут, у
тваёй бацькаўшчыне тое, што, як мы чулі, сталася ў Кафарнауме. І сказаў: Сапраўды
кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне. Па
праўдзе кажу вам: шмат ўдоваў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі неба было
замкнёным тры гады і шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. І
да ніводнай з іх не быў пасланы Ілля, а толькі да аўдавелай жанчыны ў Сарэпту
Сідонскую.
Шмат таксама было
пракажоных у Ізраэлі ў часы прарока Елісея, і ніводзін з іх не быў ачышчаны,
апрача Наамана сірыйца.
Пачуўшы гэта, усе ў
сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, і павялі на
вяршыню гары, на якой быў пабудаваны іх горад, каб скінуць Яго.
Прысутныя ў сінагозе мелі вялікую
ласку: сам Госпад прамаўляў да іх… Аднак… яны “напоўніліся гневам і, устаўшы,
выгналі Яго прэч з горада, і павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны іх
горад, каб скінуць Яго”.
Я таксама сёння маю такую магчымасць, бо менавіта сам Хрыстос
хрысціць, прамаўляе, моліцца, складае ахвяру і кіруе ўсёй супольнасцю Царквы…
Але ці не адбываецца ў маім жыцці так, што я гатовы адкінуць, выкінуць Бога са
свайго жыцця, толькі таму, што Ён заклікае змяніць сваё жыццё па Яго прыкладу?

Комментариев нет:
Отправить комментарий