Старонкі

вторник, 3 сентября 2013 г.

03.09.2013 - успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.

Лк 4, 31–37
Езус прыйшоў у галілейскі горад Кафарнаум і навучаў там у дні шабату. І дзівіліся навучанню Ягонаму, таму што слова Ягонае мела ўладу.
І быў у сінагозе чалавек, апантаны нячыстым духам. Ён закрычаў моцным голасам: Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю, кім Ты ёсць: Ты — Святы Божы.
Але Езус забараніў яму, кажучы: Замоўкні і выйдзі з яго. Тады нячысты дух кінуў яго на сярэдзіну і вышаў з яго, нічым не нашкодзіўшы яму.
І здзіўленне ахапіла ўсіх, і гаварылі адзін аднаму, кажучы: Што гэта за слова, што з уладаю і моцай Ён загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць?
І разнеслался пагалоска пра Яго па ўсёй навакольнай мясцовасці.

Замоўкні і выйдзі з яго… Так, Хрыстос сапраўды мае моц… Так, гэта Ён – Валадар… Яго слова мае моц вызвалення, адкідвання злога духа… Моц Яго Слова знішчвае сатану…
Ці памятаю аб гэтым, удзельнічаючы ў Літургіі Царквы?  Ці памятаю аб тым, што слова Госпада – жывое і дзейснае, што ў гэтым Слове – нашая сіла, таму я павінен нястомна Яго разважаць, кантэмпліраваць, адкрываць Яго ў сваім жыцці?
Замоўкні і выйдзі з яго…  Калі я хачу, каб Хрыстос учыніў падобны цуд у маім жыцці, трэба звярнуцца да Яго, трэба вучыцца ад Яго, як жыць, а не толькі існаваць…



Комментариев нет:

Отправить комментарий