Старонкі

среда, 4 сентября 2013 г.

04.09.2013 - серада XXII Звычайнага тыдня

Лк 4, 38–44
Езус пакінуў сінагогу і прыйшоў у дом Сымона. Між тым моцная гарачка ахапіла Сымонаву цешчу. І прасілі Яго за яе.
Стаўшы над ёю, Езус забараніў гарачцы, і тая пакінула яе. Жанчына адразу ж паднялася і прыслугоўвала ім.
На захадзе сонца ўсе, хто меў хворых на розныя немачы, прыводзілі іх да Езуса. Ён жа, ускладаючы рукі на кожнага з іх, аздараўляў іх. І шмат з каго выходзілі злыя духі, якія крычалі, кажучы: Ты — Сын Божы! Але Ён забараняў і не дазваляў ім казаць, бо яны ведалі, што Ён Месія.
Калі настаў дзень, Езус выйшаў і скіраваўся ў пустыннае месца. А людзі шукалі Яго і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб не сыходзіў ад іх.
Але Ён сказаў ім: Таксама іншым гарадам Мне трэба абяшчаць Добрую Навіну аб Валадарстве Божым, бо для гэтага Я пасланы.
І прапаведаваў у сінагогах Юдэі.

Моцная гарачка ахапіла Сымонаву цешчу… Мяне таксама часта ахоплівае ліхаманка,  якая з’яўляецца сімптомам, знакам таго, што я з’яўляюся хворым, перад усім духоўна… Няма чаго здзіўляцца, што ў такім выпадку я з’яўляюся няздольным належным чынам ісці за Збавіцелем…

Жанчына адразу ж паднялася і прыслугоўвала ім Пасля таго, як Хрыстос учыніў цуд аздараўлення, жанчына адразу ж паднялася і прыслугоўвала. Чаму ж я, хрысціянін сучаснасці, карыстаючыся з Божых ласкаў, забываюся аб тым, што павінен служыць Госпаду ўсім сэрцам, усёй душой і з усіх сваіх сіл?

Комментариев нет:

Отправить комментарий