Лк 5, 1–11
Натоўп ціснуўся да Езуса, каб
слухаць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Генэзарэт. І ўбачыў Ён два чаўны,
якія стаялі каля возера, а рыбакі выйшлі з іх і паласкалі сеткі. Увайшоўшы ў
адзін з чаўноў, які належаў Сымону, папрасіў яго крыху адплысці ад берага. Тады
Ён сеў і вучыў людзей з чаўна.
А калі скончыў гаварыць, сказаў
Сымону: Плыві на глыбіню, а вы закіньце сеткі вашыя для ўлову. Сымон сказаў Яму
ў адказ: Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але на Тваё слова
закіну сеткі.
Зрабіўшы так, яны злавілі вялікае
мноства рыбы, аж пачыналі рвацца іхнія сеткі. І ківалі супольнікам, якія былі ў
другім чаўне, каб прыйшлі дапамагчы ім. Тыя прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны,
так што яны пачалі тануць.
Калі гэта ўбачыў Сымон Пётр, прыпаў
да каленяў Езуса і сказаў: Адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны. Бо з-за
ўлову рыбы, якую злавілі, вялікае здзіўленне ахапіла яго і ўсіх, хто быў з Ім,
а таксама Якуба і Яна, сыноў Зэбэдэя, якія былі супольнікамі Сымона.
Тады сказаў Езус Сымону: Не бойся,
адгэтуль будзеш лавіць людзей. А калі выцягнулі чаўны на бераг, пакінулі ўсё і
пайшлі за Ім.
Плыві на глыбіню – кажа Хрыстос… Плыві на глыбіню,
бо там дзе мелкаводдзе, добрай рыбы не знойдзеш…
Плыць на глыбіню – азначае даверыцца
Госпаду так, як гэта зрабіў св. Пётр: “На Тваё слова закіну сеткі”…
Плыць на глыбіню – азначае шукаць
волі Божай, асабліва тады, калі я не разумею ці не хачу зразумець, што
адбываецца вакол мяне…
Плысці на глыбіню – урэшце гэта
таксама адказ на заклік Хрыста “Ідзі за Мной…”
Комментариев нет:
Отправить комментарий