Старонкі

пятница, 6 сентября 2013 г.

06.09.2013 - пятніца ХХІІ Звычайнага Тыдня

Лк 5, 33–39
У той час:
Фарысеі і кніжнікі казалі Езусу: Вучні Янавы часта посцяць і моляцца, падобным чынам робяць і вучні фарысеяў, а Твае — ядуць і п’юць. Езус адказаў ім: Ці можаце прымусіць гасцей вяселля посціць, пакуль жаніх застаецца з імі? Але прыйдуць дні, калі жаніх будзе забраны ад іх, тады і будуць посціць у тыя дні.

І расказаў ім прыпавесць: Ніхто не адрывае латкі ад новага адзення, каб прышыць да старога. Інакш і новае парвецца, і да старога не падыдзе латка ад новага.

Ніхто таксама не налівае новага віна ў старыя мяхі. Інакш новае віно мяхі парве і само выцячэ, і мяхі прападуць. Новае ж віно трэба наліваць у новыя мяхі. І ніхто, выпіўшы старога, не хоча новага, бо кажа: Старое лепшае.

Пасціць – не азначае толькі “не есці і піць” … У самой сутнасці посту знаходзіцца выраз паставы чалавека перад Госпадам, зразумення жыцця, зразумення самаго сябе… Пост неабходны для таго, каб навесці парадак у сваім жыцці… урэшце пост – выраз майго адказу на тое, каб Ён перамяніў мяне…



Комментариев нет:

Отправить комментарий