
Лк 6, 1–5
У пэўны шабат
давялося Езусу праходзіць праз збожжа, а вучні Ягоныя зрывалі каласы і елі,
расціраючы рукамі.
І некаторыя з
фарысеяў казалі: Чаму вы робіце тое, што не дазволена ў шабат?
Тады Езус сказаў ім у
адказ: Хіба не чыталі вы, што зрабіў Давід, калі згаладаўся разам са сваімі
спадарожнікамі? Як увайшоў ён у дом Божы, узяў ахвярныя хлябы, якія дазвалялася
есці толькі святарам, і даў іх сваім спадарожнікам.
І сказаў ім: Сын
Чалавечы — гаспадар шабату.
Святкаванне шабату (суботы) было і ёсць вялікім скарбам Старого Запавету. Шабат
– дзень падзякі Госпаду за справу стварэння, дзень успаміну вызвалення з
егіпецкай няволі, а таксама знак заключэння запавету паміж Богам і чалавекам…
Святкаванне нядзелі з’яўляецца вялікім скарбам для Царквы Хрыстовай, таму благасл.
Папа Ян Павел ІІ зазначаў, што “хрысціянін павінен задавольваць патрэбу,
спалучаючы яе з індывідуальнымі і супольнымі формамі перажывання веры, якая
выяўляецца ў адзначэнні і святкаванні Дня Гасподняга. Нядзеля, нягледзячы на
тое, што складаецца з многіх элементаў святкавання, павінна застацца перш за
ўсё днём збаўлення. Яна павінна быць днём, які паўтараецца штотыдзень, які
падтрымлівае і развівае хрысціянскае жыццё.”
Комментариев нет:
Отправить комментарий