Старонкі

воскресенье, 8 сентября 2013 г.

08.09.2013 – ХХІІІ Звычайная Нядзеля

Лк 14, 25–33

Шмат людзей ішло за Езусам. Звярнуўшыся, Ён сказаў ім: Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, і маці, і жонкі, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, і нават жыцця свайго, той не можа быць вучнем Маім. Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем.

Бо хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе і не падлічыць выдаткаў, ці мае на будову. Калі ж закладзе падмурак і не зможа закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, кажучы: Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць.

Або які кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру.

Гэтак ніхто з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем.


Хто не нясе крыжа свайго…” Ведаю, Госпадзі, што трэба прымаць цяжар штодзённага жыцця… Ведаю, што, каб не разгубіцца ў наш час, поўны розных супярэчанасцей і незразуменнняў, неабходна ісці за Табой…


“Няхай станецца воля Твая…” Здаецца, лёгка сказаць… але ці лёгка гэта выканаць? І як адрозніць Твай адвечны план ад пастак гэтага свету? Як зразумець, куды клічаш мяне?... Ці я, чалавек ХХІ стагоддзя, не станаўлюся ўсё больш і больш падобным да таго, хто магчыма і хоча пабудаваць вежу, але не здольны затрымацца і падлічыць выдаткі, ці мае на будову?.. Ці фундаментам майго жыцця з’яўляешся Ты, Адзіны Збавіцель свету?..

Комментариев нет:

Отправить комментарий