Старонкі

понедельник, 9 сентября 2013 г.

09.09.2013 – панядзелак XXIII Звычайнага тыдня


Лк 6, 6–11
Аднойчы ў шабат Езус увайшоў у сінагогу і навучаў. І быў там чалавек, які меў паралізаваную правую руку. А фарысеі і кніжнікі сачылі, ці не будзе Езус аздараўляць ў шабат, каб знайсці, у чым абвінаваціць Яго.

Ён жа, ведаючы думкі іхнія, сказаў чалавеку, у якога была паралізавана рука: Падыміся і стань пасярэдзіне. Той падняўся і стаў.

Тады Езус сказаў ім: Я пытаюся ў вас, ці дазволена ў шабат рабіць дабро або рабіць зло; уратаваць душу ці загубіць?

І, паглядзеўшы на ўсіх іх, сказаў таму: Працягні руку сваю. Той зрабіў гэта, і выздаравела рука ягоная.

А яны ж напоўніліся лютасцю і абмяркоўвалі паміж сабою, што б зрабіць з Езусам.



Ведаючы думкі іхнія… Шмат разоў я задаю сабе пытанне – чаму Хрыстос, ведаючы думкі фарысеяў, а таксама тое, што яны напоўняцца лютасцю, не зважаў на гэта, але працягваў навучаць, аздараўляць, здзяйсняючы збаўленне чалавецтва?

Адказ, канешне, крыецца ў паняцці любові – сапраўднай любові як дару, ахвяры… Але, здаецца, не менш важным з’яўляецца той факт, што Хрыстос быў … шчыры.


Шчырасць — адзін з аспектаў сумленнасці, праўдзівасці… Шчырасць – гэта адсутнасць супярэчнасцяў паміж рэальнымі пачуццямі і намерамі ў дачыненні да іншага чалавека (або групы людзей) і тым, як гэтыя пачуцці і намеры падаюцца яму на словах… І канешне, фундаментам шчырасці з’яўляецца любоў – тая любоў, якая трывае вечна…

Комментариев нет:

Отправить комментарий