Лк 6, 12–19
Езус узышоў на гару памаліцца
і правёў ноч у малітве да Бога. Калі настаў дзень, паклікаў сваіх вучняў і
выбраў з іх Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі: Сымона, якога назваў Пятром,
Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея, Мацвея і Тамаша, Якуба
Алфеевага і Сымона, якога называлі Зілотам, Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які
стаў здраднікам.
Езус сышоў з Дванаццаццю ўніз
і стаў на раўніне. І быў там вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства
людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжных ваколіц Тыра і Сідона.
Яны прыходзілі паслухаць Яго
і аздаравіцца ад сваіх хваробаў. І тыя, хто цярпеў ад нячыстых духаў,
вылечваліся. І ўсе людзі імкнуліся дакрануцца да Яго, таму што ад Яго сыходзіла
сіла і вылечвала ўсіх.
Хрыстос кліча апосталаў. Гэта пакліканне і кожнага хрысціяніна - быць
апосталам, быць святлом для іншых, дапамагаць іншым на шляху да неба. Але перад
усім, зразумела,
гэта азначае, што мы самі павінны рухацца ў
напрамку нябеснай брамы. Дзе ж узяць
сіл, каб не разгубіцца, не
стаміцца, не страціць?
Адказ ясны - у
глыбокім зносінах з Богам. У пастаянным знаходжанні з Ім. Св. Павел сёння кажа нам - « Як вы прынялі Госпада Ісуса Хрыста, так паступайце ў Ім, укаранёныя і
збудаваныя ў Ім, умацаваныя вераю, як навучылі вас, перапаўняючыся ўдзячнасцю.».
Паступаць, дзейнічаь, жыць у Хрысце - гэта азначае ўвесь час памятаць пра
Ягоныя словы, пастаянна пытацца сябе, а што зрабіў бы Хрыстос на маім месцы і
выбіраць з розных дарог і сцежак заўсёды тую, на якой чакае мяне Збавіцель.
Часам мы блытаем
важнае з галоўным, сродкі становяцца мэтай. Запрашаю праз ўсведамленне гэтага
паглядзець на сваё стаўленне да малітвы. Ці становіцца малітва для мяне месцам
сустрэчы з Богам, ці працягваю я жыць з Ім і ў Ім і пасля таго як ўстану з
каленяў? Іншымі словамі працягваецца Ці мая сустрэча з Езусам распачатая ў
ранішніх малітвах і разважанні ў падзеях дня?

Комментариев нет:
Отправить комментарий