Старонкі

среда, 11 сентября 2013 г.

11.09.2013 - серада XXIII Звычайнага тыдня

Лк 6, 20–26
Езус узняў вочы свае на вучняў сваіх і сказаў:
Шчаслівыя ўбогія духам, бо ваша ёсць Валадарства Божае.
Шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце.
Шчаслівыя, якія цяпер плачаце, бо смяяцца будзеце.
Шчаслівыя вы, калі ўзненавідзяць вас людзі, і калі адрынуць вас, і будуць зневажаць, і з-за Сына Чалавечага адкінуць імя вашае, як зло. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода ваша ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія.
Але гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэнне. Гора вам, якія цяпер сытыя, бо галадаць будзеце. Гора вам, якія цяпер смеяцеся, бо смуткаваць і плакаць будзеце. Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас, бо так паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія.

Шчасце… Хто з нас не хоча быць шчаслівым?
Шчасце шукае кожны, нават калі ён не задумваецца над гэтым... Некаторыя шукаюць яго ў забавах і гулянках, іншыя – у задавальненнях, грошах, уладзе іг.д. Шукаюць усе… але ці усе знаходзяць?

Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога; пра тое, што ў вышынях, думайце, а не пра зямное, бо вы памерлі, і жыццё вашае схавана з Хрыстом у Богу” – заклікае нас сёння Апостала Павел у  першым чытанні. Бо сапраўднае шчасце для вучня Госпада – у з’яднанні з Тым, Які палюбіў нас такой любоўю, што аддаў жыццё за нас…


Комментариев нет:

Отправить комментарий