Езус
сказаў сваім вучням: Кажу вам, хто слухае: любіце ворагаў вашых, дабро рабіце
тым, хто вас ненавідзіць. Благаслаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за
тых, хто вас крыўдзіць. Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і
таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй узяць і кашулю. Кожнаму, хто
просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў тваё, не дамагайся звароту. Рабіце
людзям так, як хочаце, каб яны вам рабілі.
Бо
калі любіце тых, хто любіць вас, якая вам за гэта падзяка? Бо грэшнікі таксама
любяць тых, хто іх любіць. І калі чыніце дабро тым, хто вам чыніць дабро, якая
вам за тое падзяка? І грэшнікі робяць тое самае. І калі пазычаеце тым, ад каго
спадзяецеся атрымаць назад, якая вам за тое падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць
грэшнікам, каб атрымаць столькі ж.
Але
вы любіце ворагаў вашых, і чыніце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога ўзамен,
і будзе ўзнагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён ласкавы
да няўдзячных і да злых. Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны. Не
судзіце, і не будуць судзіць вас; не асуджайце, і не будуць асуджаць вас;
прабачайце, і прабачаць вам.
Давайце,
і будзе дадзена вам: меру добрую, уціснутую, утрэсеную і з верхам адсыплюць вам
у падол ваш. Бо якою мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана.
Як жа важна ў наш час, поўны нянавісці і зла, “апрануцца” ў шчырую міласэрнасць, дабрыню,
пакору, лагоднасць, доўгацярплівасць…
Як жа важна менавіта ў наш час “апрануцца” ў любоў, якая з’яўляецца повяззю дасканаласці, каб валадарыў у нашых сэрцах спакой Хрыстовы…
Спакой Госпада – не бяздзеянне ці статычнасць, не пастава “мая хата збоку”,
але гэта перад усім пастава любові… Любові, якая патрабуе ахвярнасці, патрабуе
адказнасці за другога чалавека… Менавіта таму Хрыстос кажа: любіце ворагаў вашых, і чыніце дабро… не асуджайце…
прабачайце…

Комментариев нет:
Отправить комментарий