Старонкі

пятница, 13 сентября 2013 г.

13.09.2013 - успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома)

Лк 6, 39–42

Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Хіба можа сляпы вадзіць сляпога? Ці ж не зваляцца абодва ў яму?

Вучань не большы за настаўніка. Але кожны добра падрыхтаваны стане такім, як яго настаўнік.

Чаму ты бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ва ўласным воку не заўважаеш? Як ты можаш казаць брату свайму: Дай, браце, я выцягну шчэпку з вока твайго, — калі сам не бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік, выцягні спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выцягнуць шчэпку з вока свайго брата.



Трэба перастаць быць сляпым… Каб гэта зрабіць, неабходна перад усім гэтага захацець… а як жа часта ў маім жыцці гучаць словы “Не хачу ведаць нічога іншага…”?...

Трэба перастаць быць сляпым… Каб гэта зрабіць, неабходна перастаць баяцца выйсці да святла і хадзіць у святле… Апякун сённяшняга дня, св. Ян Хрызастом, павучае: “Вось жорсткія і небяспечныя хвалі буры ўдараюць, але не баяцца знішчэння, бо абапіраемся на скалу. Няхай бушуюе мора, яно не зможа сцерці скалы, няхай узносяцца хвалі - яны не змогуць патапіць лодку Ісуса.”

Трэба перастаць быць сляпым… Каб гэта зрабіць, неабходна скінуць маску ілюзорнага жыцця…

Трэба перастаць быць сляпым… Каб гэта зрабіць, неабходна звярнуцца да Госпада, бо менавіта ад Яго паходзіць “ласка, міласэрнасць і спакой”…

Трэба перастаць быць сляпым… Трэба пачаць глядзець, аналізуючы сваё жыццё ў святле  Ісуса Хрыста, выпраўляючы, вырываючы з карэннямі тое, што з’яўляецца нават самымі дробнымі праяўленнямі маладушнасці і крывадушнасці…




Комментариев нет:

Отправить комментарий