Езус
сказаў Нікадэму: Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто сышоў з неба, Сына
Чалавечага. І як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын
Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог
свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не
загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць
свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго.
Крыж… Прылада пакутаў і смерці… Праз Цябе, Хрысце, менавіта ён стаў
прыладай любові…
Жыццё хрысціянаў павінна быць напоўнена праўдай Твайго крыжа, бо Ты,
Хрысце, нястомна заклікаеш нас да крыжовага шляху…
Як зазначае Папа на пенсіі Бенедыкт XVI, браць крыж
азначае быць зацікаўленым у пераадольванні граху, які перашкаджае на шляху да Цябе,
Божа, прымаць штодня Тваю волю, Госпадзі, узрастаючы ў веры перад абліччам
праблем, цяжкасцяў, цярпенняў, каб, ідучы за Табою з нашым крыжом, дасягнуць
святла уваскрасення…

Комментариев нет:
Отправить комментарий