Лк 15, 1–10
Набліжаліся да Езуса
ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі,
кажучы: Ён прымае грэшнікаў і есць з імі.
Але Езус расказаў
фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы: Хто з вас, маючы сто авечак
і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і не пойдзе па
згубленую, пакуль не знойдзе яе? А знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з радасцю
і прыйдзе дадому, пакліча сяброў і суседзяў, кажучы ім: Радуйцеся са мною, бо я
знайшоў маю згубленую авечку.
Кажу вам, што таксама
на нябёсах больш радасці будзе з аднаго грэшніка, які пакаяўся, чым з
дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія не патрабуюць пакаяння.
Ці якая жанчына,
маючы дзесяць драхмаў і згубіўшы адну драхму, не запаліць свечкі і не пачне
вымятаць дом і пільна шукаць, пакуль не знойдзе? А знайшоўшы, пакліча сябровак
і суседак ды скажа: цешцеся са мною, таму што я знайшла згубленую драхму.
Так, кажу вам, бывае
радасць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца.
“Ён
прымае грэшнікаў і есць з імі” – менавіта гэтыя словы кіруюць фарысеі і кніжнікі ў адносіне да Збавіцеля…
Навошта Хрыстос гэта рабіў? Навошта дазваляў, каб мытнікі і грэшнікі набліжаліся
да Яго… З упэўненасцю можна сказаць, што не рабіў гэтага “толькі для таго, каб добра
паесці” ці каб паздзеквацца з тых самых фарысеяў ды кніжнікаў…
“Ён прымае грэшнікаў і есць з імі” – я зразумею належным чынам гэтыя ўчынкі
Госпада, калі буду памятаць аб тых словах, якія мы чытаем у іншым месцы Святога
Пісання – “Святымі будзьце, як і я – Святы”… “Ён прымае грэшнікаў і есць з імі”
– бо жадае дапамагчы ім змяніць жыццё…
Тым часам, на жаль, я вельмі часта забываюся аб тым, што пакліканы да
святасці… Я - грашу… і свой грэх імкнуся заўсёды нейкім чынам апраўдаць, вельмі
часта нават кажучы “а нічога страшнага і не здарылася”, “усе так робяць”, “Хрыстос
і так са мной заўсёды”…
Так, Хрыстос заўсёды з намі… Ён заўсёды нас шукае – бо Ён – Добры Пастыр…
Але варта задаць пытанне – ці я заўсёды імкнуся быць з Ім? Ці я хачу, каб Ён
мяне знайшоў?

Комментариев нет:
Отправить комментарий