Лк 1, 26-38
Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя.
Анёл,
увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася
ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.
І
сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва
ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе
названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць
будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца.
А
Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у
адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і
народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і
яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую
называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага.
Тады
Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І
адышоў ад Яе анёл.
Божа наш Ойча, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі
падрыхтаваў месца годнага прабывання для свайго Сына, а праз будучыя заслугі
смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякага граху, дзякуючы Яе заступніцтву дазволь і
нам прыйсці да Цябе з чыстым сэрцам.

Комментариев нет:
Отправить комментарий