Старонкі

среда, 18 декабря 2013 г.

18 снежня 2013 - звычайны дзень Адвенту


Мц 1, 18–24

Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе.

Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо тое, што нарадзілася ў ёй, ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў.

А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае «з намі Бог».

Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю.



Ці здольны я, так як св. Язэп, прыняць волю Госпада адносна свайго жыцця? Ці здольны, каб абудзіцца ад сну і жыць паводле Божага закону, нягледзячы на тое, што трэба будзе змагацца са шматлікімі цяжкасцямі, праблемамі, а перад усім – незразуменнем са стараны іншых людзей?

Комментариев нет:

Отправить комментарий