Мц 2, 13–18
Калі мудрацы адышлі, вось,
анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў: Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго, і
ўцякай у Егіпет і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад будзе шукаць Дзіця,
каб загубіць Яго. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і пайшоў у Егіпет. І
быў там да смерці Ірада. Так збылося сказанае Панам праз прарока: З Егіпта
паклікаў Я Сына Майго.
Тады Ірад, убачыўшы, што
мудрацы ашукалі яго, вельмі разгневаўся і паслаў пазабіваць усіх хлопцаў у
Бэтлееме і ва ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і менш, паводле часу, які
выведаў ад мудрацоў. Тады збылося сказанае прарокам Ераміяй, які кажа: Голас у
Раме чутны, плач і лямант вялікі. Рахіль аплаквае дзяцей сваіх і не хоча
суцешыцца, бо іх няма.
Ці мы не з’яўляемся Ірадамі – г.зн. ці не імкнёмся жыць у хлусні,
няпраўдзе, нянавісці да іншых людзей?...
Ці мы не з’яўляемся Ірадамі – г.зн. ці не забіваем тых, хто безабаронны
і патрабуе нашай дапамогі?... Ці мы не з’яўляемся Ірадамі – г.зн. ці не марнуем
ласкі, якія дае нам Госпад?

Комментариев нет:
Отправить комментарий