Мк 1,
40–45
У той час:
Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў
Яго: Калі хочаш, можаш мяне ачысціць. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў
руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: Хачу, будзь ачышчаны. І адразу ж праказа
сышла з яго, і ён стаў чысты.
Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы:
Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за
ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім.
Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра
падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у
пустэльных мясцінах. І прыходзілі да Яго адусюль.
І адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты… Як жа падобнага цуду вельмі часта не хапае ў маім
жыцці! А прычына не ў тым, што Госпад не хоча аздаравіць, вылечыць, але ў тым,
што я не магу шчыра звярнуцца да Яго, так як гэта зрабіў пракажоны…

Комментариев нет:
Отправить комментарий