Мк 2, 1–12
Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і
разышлася вестка, што Ён у доме. Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не
было месца каля дзвярэй. І Ён прамаўляў да іх.
Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі спаралізаванага. Не
маючы магчымасці прынесці яго да Езуса з-за натоўпу, разабралі страху, дзе Ён
быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ляжаў спаралізаваны. Езус,
убачыўшы веру іх, сказаў паралізаванаму: Дзіця, даруюцца табе грахі твае.
Там жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах
сваіх: Чаму ён так гаворыць? Ён блюзнерыць: хто можа дараваць грахі, калі не
сам Бог? Езус, адразу ж даведаўшыся ў духу сваім, што яны так думаюць, сказаў ім:
Чаму так думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй: ці сказаць паралізаванаму
«даруюцца табе грахі твае», ці сказаць «устань, вазьмі насілкі свае і хадзі?»
Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі, — і
кажа паралізаванаму: Табе кажу: устань, вазьмі насілкі свае ды ідзі да дому
свайго. Той адразу ж устаў і, узяўшы насілкі, выйшаў перад усімі, так што ўсе
дзівіліся і славілі Бога, кажучы, што ніколі такога не бачылі.
Хрыстос
кажа: “Устань!”… Устань - нягледзячы на той боль, якім ты скуты… Устань - нягледзячы
на тое, што з цябе могуць абсмяяць, абпляваць, прынізіць… Устань – нягледзячы на
тое, што гэта можа здавацца немагчымым…

Комментариев нет:
Отправить комментарий