Старонкі

суббота, 18 января 2014 г.

18.01.2014 – субота І Звычайнага тыдня


Мк 2, 13–17

Езус зноў выйшаў да мора. І ўсе людзі прыходзілі да Яго, а Ён навучаў іх. Праходзячы, убачыў Ён Левія, сына Алфея, які сядзеў каля мытні, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Той устаў і пайшоў за Ім.

Калі Езус узлягаў за сталом у ягоным доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў былі разам з Езусам і Ягонымі вучнямі. Бо шмат было тых, хто ішоў следам за Ім. Кніжнікі і фарысеі, убачыўшы, што Ён есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Ягоным: Чаму Ён есць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?

Пачуўшы гэта, Езус сказаў ім: Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя; Я не прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшнікаў.



Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя…. Таму, для таго, каб атрымаць аздараўленне ў сваім жыцці, мне неабходна перад усім усвядоміць, што я з’яўляюся хворым, г.зн. тым, хто патрабуе падтрымкі, дапамогі, а таксама звярнуцца да Лекара, які не проста здымае сімптомы, але сапраўды аздараўляе з усялякай заразы…

Комментариев нет:

Отправить комментарий