Мц 6, 1–6. 16–18
Езус сказаў сваім вучням: Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад
людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў
нябёсах.
Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў
сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны
атрымліваюць сваю ўзнагароду.
Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца
твая, каб міласціна твая была патаемнай. І Айцец твой, які бачыць патаемнае,
аддасць табе.
І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў
сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны
атрымліваюць сваю ўзнагароду. Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і,
зачыніўшы дзверы свае, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. І Айцец твой,
які бачыць патаемнае, аддасць табе.
Калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі. Бо яны закрываюць свае
твары, каб людзі бачылі, што яны посцяць. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць
сваю ўзнагароду. А ты, калі посціш, намасці галаву сваю і абмый твар свой, каб
паказаць, што посціш, не перад людзьмі, але перад Айцом тваім, які ў таемнасці.
І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.
Пачатак Вялікага Посту - гэта нібы распачацце духоўнай
вандроўкі...
Шлях вучня Хрыста – шлях шчырасці, не крывадушнасці… Шлях
вучня Хрыста – нястомная праца, а не сядзенне склаўшы рукі ці таптанне на
месцы… Шлях вучня Хрыста – безупынная ахвяра любові…

Комментариев нет:
Отправить комментарий