Ян 15, 9–17
Езус сказаў сваім вучням: Як Мяне
палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзеце
захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў запаведзі
Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові.
Гэта Я сказаў вам, каб Мая
радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай.
Вось запаведзь Мая, каб вы любілі
адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто
жыццё сваё аддае за сяброў сваіх.
Вы сябры Мае, калі робіце тое,
што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць
ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў
вам.
Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў
вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў. Каб Айцец
даў вам тое, чаго толькі папросіце ў імя Маё. Гэта наказваю вам, каб вы любілі
адзін аднаго.
“Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас” – звяртаецца
да нас сёння Госпад…
Так, Ён выбраў… Выбраў з канкрэтнай мэтай – каб я не
сядзеў склаўшы рукі ці топчачыся на месцы, але каб ішоў за Ім, прыносячы плён…
Нажаль, рэдка бывае ўраджай майго жыцця багаты…
Вельмі часта ён перамешаны з быльнягом, чартапалохам эгаізму і ляноты… Вельмі
часта, нажаль, зярняты Божай ласкі парае на камяністую глебу маёй душы…
Госпадзі, дапажы памятаць аб тым, што Ты, клічачы
нас за Сабой, не пакідаеш на палове шляху… Дапамажы ісці за Табой…

Комментариев нет:
Отправить комментарий