Ян 14, 7–14
Езус сказаў сваім вучням: Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго. І ад гэтага часу вы ведаеце
Яго і ўбачылі Яго.
Філіп кажа Яму: Пане, пакажы нам Айца і хопіць нам.
Адказаў яму Езус: Філіпе, столькі часу Я з вамі, а ты не ведаеш Мяне? Хто
Мяне бачыў, бачыў і Айца. Дык чаму ты кажаш: Пакажы нам Айца? Ці ты не верыш,
што Я ў Айцу і Айцец ува Мне? Словы, што Я кажу вам, не ад сябе кажу. Але
Айцец, які ўва Мне, Ён чыніць справы свае. Верце Мне, што Я ў Айцу і Айцец ува
Мне. А калі не, то верце дзеля саміх учынкаў.
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць учынкі, якія
Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я іду да Айца Майго. І тое, аб чым
папросіце ў імя Маё, Я зраблю гэта, каб ўславіўся Айцец у Сыне. Калі аб чым
папросіце Мяне ў імя Маё, Я зраблю гэта.
Вера без учынкаў – мёртвая… Хрыстос кажа сёння мне і
табе – “хто верыць у Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю”,
заклікае нас да таго, каб мы кіраваліся Божай праўдай у кожны момант свайго
існавання.
Госпадзі, пакажы нам Айца… Дапамажы нам развіваць
сваю веру, дапамажы ісці за Табой.

Комментариев нет:
Отправить комментарий