Старонкі

воскресенье, 18 мая 2014 г.

18.05.2014 - 5 Нядзеля Велікоднага перыяду

Ян 14, 1–12
Я — дарога і праўда, і жыццё
Езус сказаў сваім вучням: Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы Я вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я. А дарогу, куды Я іду, вы ведаеце.
Кажа яму Тамаш: Пане, не ведаем, куды ідзеш. Як жа можам ведаць дарогу?
Езус сказаў яму: Я — дарога і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне. Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго. І ад гэтуль ужо Яго ведаеце і бачылі.
Філіп кажа Яму: Пане, пакажы нам Айца і хопіць нам.
Адказаў яму Езус: Філіпе, столькі часу Я з вамі, а ты не ведаеш Мяне? Хто Мяне бачыў, бачыў і Айца. То чаму ты кажаш: Пакажы нам Айца? Ці ты не верыш, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне? Словы, што Я кажу вам, не ад сябе кажу. Але Айцец, які ўва Мне, Ён чыніць справы свае. Верце Мне, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне. А калі не, то верце дзеля саміх учынкаў. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я іду да Айца Майго.



Хрыстос паказвае нам, як змагацца з уласнай бояззю і як яе пераадолець. Менавіта моцная вера здольная нам дапамагчы ў гэтай справе. Яна з'яўляецца зброяй, якая знішчае ўсялякага роду трывогу і боязь у нашым сэрцы. Гэта канкрэтная вера ў Бога, якая ў Ім укаранёна. Збавіцель указвае на самога сябе, як на аб'ект веры, кідае святло на самую важную справу ў хрысціянскім жыцці: вера не з'яўляецца толькі тэорыяй, не з'яўляецца ўпрыгожанай традыцыяй…

Комментариев нет:

Отправить комментарий