Старонкі

пятница, 11 июля 2014 г.

11.07.2014 - свята св. Бэнэдыкта, апекуна Еўропы


Мц 19, 27–29
Вы, якія пайшлі за Мною, у сто разоў больш атрымаеце

У той час:
Пётр сказаў Езусу: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае.


Мы пайшлі за Табою, дык што атрымаем? - як жа часта гэта пытанне ўзнікае ў нашым жыцці... І гэта някепска, бо ведаць мэту свайго руху - вельмі добра! Але праблема ў тым, што гэнае "што мы атрымаем" у нашай свядомасці вельмі часта звязанае з дабрабытам, здароўем, поспехам, а не з жыццём вечным.

..

Комментариев нет:

Отправить комментарий