Старонкі

воскресенье, 13 июля 2014 г.

13.07.2014 - XV Звычайная Нядзеля

Мц 13, 1–9
Выйшаў сейбіт сеяць
У той дзень Езус выйшаў з дому і сеў каля мора. І сабралася каля Яго мноства народу, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на беразе. І шмат гаварыў ім ў прыпавесцях, кажучы:
Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі ён сеяў, адны зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх. Другія ўпалі на камяністае месца, дзе не было шмат глебы, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокай. Калі ж узышло сонца, яны завялі і з-за таго, што не мелі каранёў, засохлі. Іншыя зярняты ўпалі ў церні, і выраслі церні, і заглушылі іх. А яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць.
Хто мае вушы, няхай слухае!


Госпад – гэта сейбіт, Той, які адарае мяне і цябе зернем Божага Слова, Божай Праўды… Госпад – гэта сёйбіт, Той, які клапоціцца аб тым, каб з таго, што сеіцца, быў багаты ўраджай...

Таму мы як глеба, на якой прарастаюць гэтыя зярняткі, павінны даверыцца рыдлёўцы Божай ласкі…

Комментариев нет:

Отправить комментарий