Мц 10, 34 — 11, 1
У той час Езус сказаў сваім вучням: Не думайце,
што Я прыйшоў прынесці мір на зямлю. Не мір прыйшоў Я прынесці, але меч. Бо Я
прыйшоў паставіць чалавека супраць бацькі ягонага, і дачку — супраць маці яе, і
нявестку супраць свекрыві яе; і будуць ворагі чалавеку хатнія ягоныя.
Хто любіць бацьку ці маці больш, чым
Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш, чым Мяне, не варты Мяне.
I хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне.
Хто знайшоў жыццё сваё, страціць яго. А
хто страціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе
яго. Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае таго, хто паслаў
Мяне. Хто прымае прарока ў імя прарока, узнагароду прарока атрымае. І хто
прымае справядлівага ў імя справядлівага, узнагароду справядлівага атрымае. I
хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня,
сапраўды кажу вам, не страціць узнагароды сваёй.
Калі закончыў Езус настаўляць
дванаццаць вучняў сваіх, перайшоў адтуль вучыць і прапаведаваць у іхніх
гарадах.
“Не
мір прыйшоў Я прынесці, але меч…” Што за дзіўныя
словы!? А як жа “ціхі Ўладар, які трысцінкі не пераломіць”, а “ціхі і пакорны
сэрцам”?! Што за недарэчнасць?
А няма ніякага супярэчання: самыя большыя перамогі
звычайна здабываюцца не гарматамі, а сілай духа. Так і сёння Хрыстос гаворыць
нам, што прыйшоў узбаламуціць звыклую багну нашага жыцця і даць прыток жывой
вады. Вядома ж, не ўсе прымаюць перамены, тым больш, калі яны патрабуюць
змяніць так радыкальна наш лад жыцця. Таму і раздзяленне праходзіць “па жывым” –
у сем’ях, паміж сябрамі, якія робяцца ворагамі, паміж суседзямі. Так, наступае
час радыкальнага выбару аж да “Хрыстос або смерць.”
І калі выбіраем звыклую багну грахоўнасці, няхай сабе і
маючы пры тым мільярды, атрымліваем адназначны прысуд: “Хто знайшоў жыццё сваё,
страціць яго…”

Комментариев нет:
Отправить комментарий