У судны дзень лягчэй будзе Тыру і
Сідону, і зямлі садомскай, чым табе
У той час Езус пачаў дакараць
гарады, у якіх адбылося найбольш Ягоных цудаў, за тое, што яны не пакаяліся.
Гора табе, Харазін, гора табе,
Бэтсаіда, бо, калі б у Тыры і Сідоне былі ўчынены цуды, якія адбыліся ў вас,
яны б даўно, у мешкавіне і попеле, пакаяліся. Але кажу вам: У судны дзень
лягчэй будзе Тыру і Сідону, чым вам.
А ты, Кафарнаум, ці ўзвысішся да неба?
Ты нізрынешся да пекла. Бо калі б у Садоме былі ўчынены цуды, якія адбыліся ў
табе, ён застаўся б да сённяшняга дня. Але кажу вам: У судны дзень лягчэй будзе
зямлі садомскай, чым табе.
Нялёгка слухаць у
адносіне ад свайго жыцця прыкрыя словы… Нам хочацца пачуць: “Усё ў цябе будзе
добра, не хвалюйся!”
Трэба пачуць такія
словы, якія кіруе да нас Збаўца… Для таго, каб зразумець, што нельга адкладваць
на заўтра тое, што можна зрабіць сёння – у справе нашага асабістага навяртання…

Комментариев нет:
Отправить комментарий