Мц
12, 46–50
Працягнуўшы руку сваю да вучняў сваіх,
сказаў: Вось маці Мая і браты Мае
У той час, калі Езус прамаўляў да людзей, Маці і
браты Ягоныя стаялі звонку і хацелі пагаварыць з Ім. І нехта сказаў Яму: Вось
Маці Твая і браты Твае звонку стаяць і хочуць пагаварыць з Табою.
Ён жа адказаў таму, хто звярнуўся да
Яго: Хто маці Мая і хто браты Мае? І, працягнуўшы руку сваю да вучняў сваіх,
сказаў: Вось маці Мая і браты Мае. Бо кожны, хто выконвае волю Айца Майго, які
ёсць у небе, той Мне брат, і сястра, і маці.
Гэта слова Пана.
У нашым жыцці, здараецца, таксама ўзнікае пытанне: “Хто маці Мая і хто браты Мае?” Сёння
Хрыстос адкрывае нам дзіўную таямніцу роднасці: існуе роднасць не па-крыві, а
паводле любові і Духа. Роднасць, братэрства, якое нараджаецца з даверу і пошуку
праўды. Езус называе братамі Сваіх вучняў – аднадумцаў і верных паслядоўнікаў.
Але не толькі іх. Прымаючы сэрцам праўду Божага Слова, і мы далучаемся сёння да
сям’і дзяцей Божых, робімся братамі
Хрыста.
Будзьма ж вернымі
гэтай роднасці, каб быць годнымі называць Госпада сваім Айцом.

Комментариев нет:
Отправить комментарий