Старонкі

четверг, 17 июля 2014 г.

17.07.2014 - чацвер XV Звычайнага тыдня

Мц 11, 28–30
Я ціхі і пакорны сэрцам

У той час Езус сказаў у адказ: Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі.

Госпад нястомна кажа нам: “Прыйдзіце!”, а мы ўвесь час уцякаем… Кажам: “Не, не сёння, не цяпер…” Можа, таму ў нашым жыцці пануе неспакой, якога ніяк не можам заглушыць?... Можа, таму нам так цяжка і нязносна выконваць тыя абавязкі, якія нам даручаныя?... Можа, таму мы вельмі часта адчуваем сябе нешчаслівымі, загубленымі ў сваім шляху?...


Комментариев нет:

Отправить комментарий