Мц 12, 1–8
Сын Чалавечы — Гаспадар шабату
У той час Езус праходзіў у шабат праз
збожжа. А вучні Ягоныя згаладаліся і пачалі зрываць каласы і есці. Фарысеі,
убачыўшы гэта, сказалі Яму: Вось вучні Твае робяць тое, чаго нельга рабіць у
шабат.
А Ён адказаў ім: Вы не чыталі, што
рабіў Давід, калі згаладаўся сам і тыя, хто быў з ім? Як ён увайшоў у дом Божы
і еў ахвярныя хлябы, якіх нельга было есці ні яму, ні тым, хто быў з ім, а
толькі адным святарам?
Або ці не чыталі вы ў Законе, што ў
шабат святары ў святыні парушаюць шабат, аднак не вінаватыя? Але кажу вам, што
тут нешта большае за святыню. Калі б ведалі вы, што азначае: Міласэрнасці хачу,
а не ахвяры, — не асудзілі б невінаватых. Бо Сын Чалавечы — Гаспадар шабату.
У нашым жыцці мы таксама часта робімся фарысеямі
ў дачыненні да нашых бліжніх. Змагаючыся “за праўду,” мы перастаем бачыць
у бліжнім чалавека (бачыць яго
перажыванні, яго страхі, яго патрэбы, яго смуткі, бачыць яго як асобу), а
пачынаем разглядаць яго як парушальніка нашага спакою . У
кожным, хто спрабуе нейкім чынам зламаць стэрэатыпы, мы бачым пагрозу, бо
баімся, што і ад нас запатрабуюць штосьці змяніць у сваім жыцці.
Можа, варта спытацца, наколькі праўдзівая наша праўда? Ці
не хаваем мы за клопатам аб “выкананні закона” абыякавасць і раўнадушша да
іншых людзей?

Комментариев нет:
Отправить комментарий