Забараніў ім
расказваць пра Сябе, каб збылося сказанае
У той час: Фарысеі выйшлі і сабралі раду супраць
Езуса, каб загубіць Яго.
Але Езус,
даведаўшыся, пайшоў адтуль. І пайшло за Ім следам шмат людзей, і Ён аздаравіў
усіх. Але забараніў ім расказваць пра сябе, каб збылося сказанае прарокам
Ісаем:
Вось слуга Мой, якога
Я выбраў,
умілаваны Мой, якога ўпадабала душа Мая.
Ускладу дух Мой на Яго,
а Ён абвесціць суд народам.
Не будзе пярэчыць і лямантаваць,
і не пачуе ніхто на плошчах голасу Яго.
Трысціны надламанай не пераломіць,
і кнота, які тлее, не пагасіць,
пакуль не давядзе суд да перамогі.
І ў імені Ягоным народы будуць мець надзею.
умілаваны Мой, якога ўпадабала душа Мая.
Ускладу дух Мой на Яго,
а Ён абвесціць суд народам.
Не будзе пярэчыць і лямантаваць,
і не пачуе ніхто на плошчах голасу Яго.
Трысціны надламанай не пераломіць,
і кнота, які тлее, не пагасіць,
пакуль не давядзе суд да перамогі.
І ў імені Ягоным народы будуць мець надзею.
Сёння
ў Евангеллі Ісус ізноў здзіўляе нас. Чытаем: “І пайшло за Ім
следам шмат людзей, і Ён аздаравіў усіх. Але забараніў ім расказваць пра сябе”.
--Як гэта?! Але чаму? Гэта ж такая сенсацыя! Ды калі б з
намі штосьці такое адбылося, мы б ужо
красаваліся ў тэленавінах, а нашыя паплечнікі давалі б інтэрв’ю сталічным
выданням. Ды гэта ж колькі прыхільнікаў адразу можна было на свой бок
прыцягнуць. Ну як так можна – упусціць такі рэкламны шанс! – лямантуе наша
свядомасць.
…Так, усё так – тысячы прыхільнікаў забяспечаны, але
спытаймася ў сябе: “прыхільнікаў чаго і каго”? Фокусаў, шоу, відовішча з факірам
у галоўнай ролі? Задайма сабе пытанне: колькі чалавек сярод сведкаў Ісусавых аздараўленняў
сапраўды ўсведамлялі, што перад імі – Месія? Колькі чалавек сярод іх сапраўды
прыйшлі, каб “напіцца з крыніцы жывой вады”, бо распазналі ў ім – Хрыста?
Нават, вучні да канца не ўсведамлялі сапраўднага значэння ўсяго, што з імі
адбывалася.
І таму пазбягае Ісус фальшывай папулярнасці, бо патрэбныя
яму не апладысменты і бойка за аўтографы, а душы, якія шукаюць Бога і гатовыя
прыняць Яго; гатовыя ўбачыць Яго па-сапраўднаму, бо адкрытыя на прыняцце Божай
праўды. А таксама тыя, хто прыняўшы гэтую праўду, будзе Яе верным сведкам. І
сведчыць будуць не “лайкам” у “Фэйсбуку”, а сваім уласным жыццём.

Комментариев нет:
Отправить комментарий