Мц 13, 24–30
Пакіньце расці разам тое і другое да жніва
+
Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У
той час Езус прапанаваў людзям іншую прыпавесць, кажучы: Валадарства Нябеснае
падобнае да чалавека, які пасеяў добрае насенне на полі сваім. Калі ж людзі
спалі, прыйшоў вораг яго і пасеяў між пшаніцаю каласоўнік і пайшоў. Калі ж
збажына ўзышла і дала плод, тады паказаўся каласоўнік. Прыйшоўшы ж, слугі
гаспадара дому сказалі яму: Пане, ці ж не добрае насенне пасеяў ты на полі сваім?
Адкуль жа на ім каласоўнік. Ён жа сказаў ім: Вораг зрабіў гэта. А слугі сказалі
яму: Хочаш мы пойдзем выпалаць яго? Але ён сказаў: Не, каб, выбіраючы
каласоўнік, вы не павырывалі разам з ім і пшаніцы. Пакіньце расці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я
скажу жняцам: збярыце спачатку каласоўнік і звяжыце яго ў пучкі, каб спаліць; а
пшаніцу збярыце ў гумно маё.
Гэта слова Пана.
“Пакіньце расці разам тое і другое да жніва…” – гэта не азначае пакінуць справу
без вырашэння… Гэта не азначае ўцячы ад праблемаў ці рабіць выгляд, што
праблема не існуе…
“Пакіньце расці разам тое і другое да жніва…” – гэта магчымасць
задаць нам самім пытанне – хто ж я? – каласоўнік ці добрае збожжа, здольнае
прынесці плён?...

Комментариев нет:
Отправить комментарий