Старонкі

четверг, 24 июля 2014 г.

24.07.2014 - чацвер XVI звычайнага тыдня.



Мц 13, 10–17
Вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім не дадзена
У той час: Вучні падышлі да Езуса і спыталіся: Навошта Ты гаворыш ім у прыпавесцях? Ён сказаў ім ў адказ: Таму што вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім не дадзена. Бо таму, хто мае, дадзена будзе, і атрымае ў дастатку, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што мае. Таму Я гавару ім у прыпавесцях, бо яны глядзяць, а не бачаць, слухаюць, а не чуюць і не разумеюць. І спаўняецца на іх прароцтва Ісаі, якое кажа:
Слухаць будзеце і не зразумееце,
і вачыма глядзець будзеце і не ўбачыце.
Бо жорсткае сэрца народа гэтага,
і вушамі з цяжкасцю чуюць,
і вочы свае заплюшчылі,
каб не ўбачыць вачыма,
і не пачуць вушамі,
і не зразумець сэрцам, і не навярнуцца,
каб Я аздаравіў іх.
Але шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць, і вушы вашыя, таму што чуюць. Бо сапраўды кажу вам: Многія прарокі і справядлівыя хацелі ўбачыць тое, што вы бачыце, і не ўбачылі, і пачуць, што вы чуеце, і не пачулі.


Як часта мы глядзім і не бачым, слухаем і не чуем. А калі чуем прыпавесць, ахвотна “стараемся” не зразумець. Чаму? Можа, таму, што так – прасцей: нічога не знаць, ні аб чым не здагадвацца, нічога не змяняць у жыцці, ні да чаго не імкнуцца… Штосьці гэта нагадвае… Мерцвяка ў труне, якому абыякавы і плач, і хвала яго заслугам, і нядобры ўспамін. Нічога не чуе, не бачыць, нічога не хоча. І, па вялікім рахунку, ужо не існуе.
Але ж мы – жывыя. І калі не хочам, каб у нас “адабралася” апошняе, нельга дазволіць сабе быць абыякавым. Вера нараджаецца з пошуку і пытанняў, праз адкрыццё Божай праўды -- памнажаецца, праз жыццё паводле Божай праўды – прыносіць плён. Будзьма жывымі!

Комментариев нет:

Отправить комментарий