Мц 20, 20–28
Келіх мой
будзеце піць
У той час падышла да Езуса маці сыноў Зэбэдэя са сваімі
сынамі і пакланілася, каб папрасіць Яго аб нечым.
Ён жа сказаў ёй: Чаго ты хочаш?
Яна адказала: Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі ў Тваім
Валадарстве адзін праваруч, а другі леваруч Цябе.
Езус сказаў у адказ: Не ведаеце, аб чым просіце. Ці
можаце піць келіх, які Я павінен піць?
Яны кажуць Яму: Можам.
І кажа ім: Келіх мой будзеце піць, але не Я даю дазвол
сесці праваруч ці леваруч Мяне, бо гэта прызначана для тых, каму падрыхтаваў
Айцец Мой.
Калі пачулі дзесяць вучняў, яны абурыліся на двух братоў.
А Езус паклікаў іх і сказаў: Вы ведаеце, што кіраўнікі народаў пануюць над імі
і вяльможы маюць уладу над імі. Няхай не так будзе сярод вас. Але, хто хацеў бы
стаць сярод вас вялікім, няхай будзе слугою вашым. А хто хацеў бы стаць першым,
няхай будзе нявольнікам вашым.
Бо і Сын Чалавечы прыйшоў не для таго, каб Яму служылі,
але каб служыць і аддаць жыццё сваё дзеля адкуплення многіх.
Келіх мой
будзеце піць – гэта шлях духоўнага змагання, шлях кардынальнага выбару дабра.
Гэта таксама захоўванне скарбу Божай ласкі ў сваім жыцці, а таксама ахвярная
любоў… Урэшце – гэта шлях сапраўднага хрысціянскага жыцця, нястомнага крочання за Госпадам, якое грунтуецца перад
усім на сведчанні, а не красамоўнасці…

Комментариев нет:
Отправить комментарий