Старонкі

суббота, 26 июля 2014 г.

26 ліпеня — успамін Св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі



Мц 13, 16–17
Многія прарокі і справядлівыя хацелі ўбачыць тое, што вы бачыце
У той час: Езус сказаў сваім вучням: Шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць, і вушы вашыя, таму што чуюць. Бо сапраўды кажу вам: Многія прарокі і справядлівыя хацелі ўбачыць тое, што вы бачыце, і не ўбачылі, і пачуць, што вы чуеце, і не пачулі. 

Часта, каб дасягнуць жаданай мэты, мы здольныя прыкласці неверагодныя высілкі. І адначасова чамусьці не карыстаемся тым, што маем. Мы, як Сізіф са старажытнагрэцкага міфа штодзённа напружваем мышцы і волю і ўспіхваем на гару свае камяні. І адначасова лянуемся працягнуць руку і зачэрпнуць з Крыніцы Жыцця.
“...Нас не вучылі, не было касцёлаў, не было святароў”, -- гэта часта можна пачуць у наш час. Але ж сёння ёсць і касцёлы,  і святары. Дзе ж мы?

Комментариев нет:

Отправить комментарий