Мц 13, 44–46
Прадае
ўсё, што мае, і купляе яе
У
той час Езус сказаў народу: Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага
ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё,
што мае, і купляе гэтае поле.
Яшчэ
Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы
адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе.
Ісус нам сёння дае
падказку: Божае Валадарства - гэта мэта, да якой павінен імкнуцца кожны веруючы
чалавек. Бо ў ім змяшчаецца нашае жыццё, у ім прысутная любоў, радасць і
супакой. Урэшце, прысутны сам Бог, які напаўняе сабою ўсё нашае жыццё. Таму
Божае Валадарства - гэта скарб, які трэба шукаць кожнаму. Гэта і ёсць тое
шчасце, здольнае дарэшты нас заспакоіць. Хрыстос кажа, што гэты скарб укрыты. І
сапраўды, ён не кідаецца ў вочы, не кожны адразу можа яго заўважыць. Гэты скарб
патрабуе ад нас стараннага пошуку, нашай уражлівасці на прыгажосць і дабро.
"Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў
чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе
гэтае поле".
Хрыстoс сёння нас
запрашае да пошуку гэтага скарбу. Каб мы ў мудрасці прасілі ў Бога аб патрэбных
дарах і ласках і маглі ўсе гэтыя дары годна выкарыстаць. Бо мудрасць дапаможа
нам знайсці той укрыты скарб, тую каштоўную пярліну, аб якой сёння кажа Езус
Хрыстус.
a. Андрэй Авен OCD,
www.catholic.by

Комментариев нет:
Отправить комментарий