Старонкі

вторник, 29 июля 2014 г.

29.07.2014 - успамін св. Марты

Ян 11, 19–27
Я веру, што Ты Месія, сын Божы

У той час шмат хто з юдэяў прыйшоў да Марты і Марыі, каб суцешыць іх у смутку па браце. Калі Марта пачула, што ідзе Езус, яна выйшла Яму насустрач, а Марыя сядзела дома. Тады Марта сказала Езусу: Пане, калі б ты быў тут, не памёр бы брат мой. Але і цяпер ведаю, што аб чым бы Ты ні папрасіў Бога, Бог дасць Табе.

Езус сказаў ёй: Уваскрэсне брат твой. Марта сказала Яму: Я ведаю, што ўваскрэсне падчас уваскрасення ў апошні дзень. Езус сказаў ёй: Я – уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі. Ці верыш у гэта?

Яна адказала Яму: Так, Пане. Я веру, што Ты Месія, сын Божы, які павінен быў прыйсці ў свет.
Я веру….” кажа Марта… “Я веру, што Ты Месія, сын Божы, які павінен быў прыйсці ў свет.”

“Я – веруючы чалавек!” – вельмі часта можна пачуць і з нашых вуснаў… Але, калі спытацца больш дакладна аб фундаменце нашай веры, мы маем вялікі клопат…


“Я веру….” – дадзеныя словы не могуць быць пустаслоўем, але павінны падцвярджацца маім сведчаннем, маімі ўчынкамі, маім сумленным жыццём хрысціяніна… Інакш – чым я адрозніваюся ад тых, хто смяяўся з Госпада, кажучы: “Калі Ты Сын Божы, сыдзі з крыжа!”???

Комментариев нет:

Отправить комментарий