Мц 13, 47–53
Добрае сабралі ў посуд, а благое выкінулі вон
У той час Езус сказаў народу: Валадарства Нябеснае
падобнае таксама да нерата, закінутага ў мора, што збірае рыбу ўсялякага
кшталту. Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрае сабралі ў
посуд, а благое выкінулі вон.
Так будзе пры сканчэнні свету: выйдуць Анёлы, і аддзеляць
ад праведнікаў благіх, і кінуць іх у вогненную печ. Там будзе плач і
скрыгатанне зубоў.
Езус спытаўся ў іх: Ці зразумелі вы ўсё гэта? Яны
адказалі Яму: Так. Ён жа сказаў ім: Вось чаму ўсялякі кніжнік, навучаны пра
Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара, які выносіць са скарбніцы сваёй
новае і старое.
Закончыўшы гэтыя прыпавесці, Езус пайшоў адтуль.
У вучэнні Ісуса даволі часта з’яўляецца выраз “плач і скрыгат зубоў”. Хрыстос выкарыстоўвае
яго ў адносінах да адкінутых з Царства Нябеснага.
Нератам Божага Валадарства, які напаўняецца, з’яўляецца нашае жыццё… І як
жа важна не сапсаваць яго, паступаючы
па-дурному, не змарнаваць праз свой няўдалы выбар паміж дабром і злом, каб
пасля гэтая сетка нашай душы не сталася пустой і бескарыснай…

Комментариев нет:
Отправить комментарий