Мц 13, 54–58
Ці не сын Ён цесляра?
Адкуль жа ў Яго ўсё гэта?
У той час: Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну і
вучыў іх у сінагозе іхняй, так што яны здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэтая
мудрасць і моц? Ці не сын Ён цесляра, ці не Ягоную Маці завуць Марыя, а братоў
Ягоных Якуб і Юзаф, Сымон і Юда? І сёстры Яго ці не ўсе сярод нас? Адкуль жа ў
Яго ўсё гэта? І сумняваліся ў Ім.
А Езус сказаў ім: Не бывае
прарока без пашаны, хіба толькі на бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім. І не
ўчыніў там шмат цудаў з-за нявер’я іхняга.
…Як цяжка
нам бывае паверыць у тое, што нашы суседзі здатныя на нешта вартае ўвагі. І наколькі ж мы бываем здзіўлены, калі раптам
чуем у СМІ, што хтосьці з нашых знаёмых ці аднакласнікаў здзейсніў штосьці
значнае.
Як жа мы
рэагуем на такую навіну?
Хтосьці
дзівіццца, як так можа быць? Я сядзеў з ім за адной партай і ніколі не чуў, што
ён умее граць на скрыпцы, а тут -- бач
ты – лаўрэат міжнароднага конкурса. І
адкуль у яго такія здольнасці? Ягоныя ж бацькі – звычайныя людзі. І рэдка хто
прызнаецца, што калісьці выхваляўся перад тым лаўрэатам
трыма акордамі на гітары… Не ў нашай гэта звычцы –
прызнаваць, што “я не такая ўжо і
зорка”. Тым больш, калі мне ўжо за сорак, я – паважная асоба, займаю важкі
статус у грамадстве…
Але тэлесюжэт сведчыць неабвержна.
Авацыя ў зале
філармоніі транслявалася на ўвесь
свет – і мы згаджаемся: “Так, сапраўды “свяціла”!
Але
ўнутры нас усё
бушуе пытанне: “”І адкуль
жа у яго гэта…” А, часам яшчэ
да яго дадаецца: “Чаму яму – чаму
не мне?”
Але
ёсць і іншы варыянт
успрыймання: “Гэтага не можа
быць! Ды што ён можа? Гэта ўсё –
блат і грошы. А так-то
ён нічога не варты. Ці мне не
знаць – я ж сядзеў за адной
партай. Ён, нават тры акорды
на гітары прайграць
не мог…”
Мы рашуча
не жадаем дапусціць, што побач
з намі знаходзіцца хтосьці Надзвычайны. Не дапускаем
і Госпада ў сваю
свядомасць. І тым больш у сваё жыццё. Менавіта праз
нашу пыху цуды
не могуць знайсці шчыліну у
каменным муры нашага сэрца.
І што ж
рабіць нам з гэтым? Ратунак толькі адзін:
прызнаць, што я зусім не
з’яўляюся цэнтрам сусвету. А хто?
Прыслухайся да
голаса свайго сэрца. Ці не
гучыць там кволая
думка: “Госпадзе, а можа гэта – Ты?” І калі не дасі задушыць гэты
агеньчык азарэння – будзеш шчаслівы. Будзеш. Таму, што паверыш Таму, Хто
прыйшоў ратаваць цябе і
аздараўляць Сваёй збаўчай
любоўю.

Комментариев нет:
Отправить комментарий