Старонкі

суббота, 2 августа 2014 г.

02.08.2014 - субота XVII Звычайнага тыдня

Мц 14, 1–12
Ірад паслаў адсячы галаву Яну

У той час Тэтрарх Ірад пачуў пагалоску пра Езуса і сказаў слугам сваім: Гэта Ян Хрысціцель. Ён уваскрос з мёртвых, і пагэтаму цуды здзяйсняюцца ім.
Ірад жа схапіў Яна, зняволіў яго і кінуў у вязніцу з-за Ірадыяды, жонкі ягонага брата Філіпа. Бо Ян казаў яму: Не дазволена табе мець яе. І хацеў забіць яго, але баяўся народа, які лічыў яго прарокам.
Калі былі народзіны Ірада, дачка Ірадыяды танцавала перад сабранымі і спадабалася Іраду. Таму ён клятваю паабяцаў даць ёй усё, чаго толькі папросіць. І яна, падвучаная сваёю маці, сказала: Дай мне галаву Яна Хрысціцеля на місе. Кароль засмуціўся, але дзеля клятвы і тых, хто быў з ім за сталом, загадаў даць. І паслаў у вязніцу адсячы галаву Яну. І прынеслі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне, а яна занесла сваёй маці.
Тады ягоныя вучні прыйшлі, забралі цела і пахавалі яго. Потым пайшлі расказаць Езусу. 



Ірад вельмі баяўся Ісуса… Баяўся, бо меркаваў, што гэта Ян Хрысціцель уваскрос – той, каго ён паважаў, слухаў яго слоў; той, каго ён загадаў забіць, бо перашкаджаў яму жыць у граху….

Сучасны чалавек таксама вельмі часта баіцца Хрыста… Баіцца, што Ён будзе перашкаджаць сям’і, кар’еры, грамадскаму меркаванню…


“Цяпер папраўце свае шляхі і свае ўчынкі, слухайце голас Госпада Бога вашага” – калі так учынім, перастанем быць Ірадамі ХХІ стагоддзя, але зможам стаць на шлях Божай Праўды, шлях сапраўднага хрысціянскага жыцця… І тады мы, як і Ян Хрысціцель, зможам належным даваць сведчанне...

Комментариев нет:

Отправить комментарий