Мц 14, 13–21
Елі ўсе і насыціліся
У той час калі Езус пачуў пра
смерць Яна Хрысціцеля, Ён асобна адплыў адтуль на чоўне ў пустыннае месца, а
натоўпы людзей, пачуўшы гэта, пайшлі за Ім пехатою з гарадоў. Выйшаўшы з чоўна,
Езус убачыў вялікі натоўп людзей, і злітаваўся над імі, і аздаравіў хворых
іхніх.
Калі ж настаў вечар, Ягоныя
вучні падышлі да Яго і сказалі: Пустыннае месца гэтае і гадзіна ўжо позняя;
адпусці народ, каб яны пайшлі ў вёскі і купілі ежы сабе. Езус сказаў ім: Не
трэба ім ісці, вы дайце ім есці.
Яны ж кажуць яму: У нас тут толькі
пяць хлябоў і дзве рыбы. Ён сказаў: Прынясіце іх Мне сюды.
Пасля Ён загадаў народу сесці
на траву, узяў пяць хлябоў і дзве рыбы, паглядзеў на неба, благаславіў і,
паламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні – народу. І елі ўсе і насыціліся, і з
кавалкаў, што засталіся, сабралі дванаццаць поўных кашоў. А тых, хто еў, было
каля пяці тысяч чалавек, не лічачы жанчын і дзяцей.
“Вы дайце ім есці” – заклікае Хрыстос. І як жа знаёмы адказ гучыць з вуснаў
вучняў: “У нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбы…”
Не так важна, ці многа я маю… важна навучыцца не быць эгаістам, які толькі
клапоціцца аб сабе.. навучыцца дзяліцца – не толькі хлебам, але і радасцю і
болем, і тады Хрыстос здзейсніць таксама падобны цуд і ў маім жыцці – цуд Божай
любові…
Бо тое, што малым здаецца ў вачах чалавека, вялікім з’яўляецца для Госпада…

Комментариев нет:
Отправить комментарий