Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі
У той час: абходзіў Езус усе гарады і вёскі, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы
Евангелле валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач.
Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і
пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра.
Тады Ён кажа вучням сваім: Жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала; таму
маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё.
І, паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых
духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач.
"...Жніво вялікае, а работнікаў мала."
--Ну, сёння можна не хвалявацца -- гэта не пра нас. Гэта пра святароў...
Але ці толькі пра духавенства ідзе гаворка? А, можа, усё ж такі, і для нас справа знойдзецца... Ці так і застанемся "ляжачым камянём" у чаканні, што нехта прыйдзе, паклапоціцца пра ўсё (ў тым ліку і пра нас), дасць прыклад, возьме на сябе адказнасць?..
Мы часта прыкрываемся няздольнасцю, адсутнасцю талента, недахопам часу, нязначным сацыяльным статусам, нібыта, кажам: "Божа, ёсць вартнейшыя за мяне, няхай яны і служаць Табе." Мы забываемся, што кожны з нас -- Божы шэдэўр. У кожнага з нас Творца ўклаў выключныя здольнасці і якасці, уласцівыя толькі нам, і нельга змарнаваць гэты дар.
--Але што я магу зрабіць?!
Можаш проста жыць, але жыць так, каб кожны твой учынак праслаўляў Госпада. Зрабі ўсё, што можаш, а немагчымае зробіць Бог.

Комментариев нет:
Отправить комментарий