Мц
23, 1–12
Гавораць і не робяць
У той час: Езус прамовіў да народа і вучняў сваіх
такімі словамі:
Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі.
Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не рабіце паводле ўчынкаў
іхніх. Бо яны гавораць і не робяць. Таму што яны звязваюць цяжкія і непасільныя
ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам крануць іх. Усе ж
учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны пашыраюць
філактэрыі свае і павялічваюць махры.
Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, і
прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх «pаббі».
Вы ж не дазваляйце называць сябе
«настаўнік», бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не
называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. I не дазваляйце
называць сябе кіраўнікамі, бо адзін у вас Кіраўнік — Хрыстус. Большы з вас
няхай будзе слугою для вас. Бо той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той,
хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны.
…Калі думаем, што “кніжнікі і фарысеі” гэта толькі тыя,
хто мае ўладу і аўтарытэт у грамадстве ці ў касцёле, ці нейкія іншыя “вялікія
мужы”, то рызыкуем падмануць саміх сябе. Бо кожны раз, калі ў нашых стасунках з
бліжнімі праяўляем ганарыстасць і высакамерную паблажлівасць, наш уласны “хвост паўліна” ззяе не горш за фарысейскія “махры”.
Да таго ж ёсць яшчэ вытанчаная форма фарысейства, калі
мы, нібыта, “не дазваляем называць сябе кіраўнікамі,” але робім усё, каб даць
паняць, што без нас справа б загінула, і толькі, дзякуючы нашай мудрасці
(дбайнасці, прадбачлівасці, кампетэнтнасці – патрэбнае падкрэсліць) яна яшчэ
трывае.
Сёння Госпад заклікае нас да ахвярнасці і служэння.
Памятайма, што “быць слугою” не азначае “прыслужывацца”
ці шукаць ухвалення ад гаспадара. Служыць – азначае праяўляць шчыры клопат і ў кожным патрабуючым дапамогі
бачыць брата.

Комментариев нет:
Отправить комментарий