Мц 16, 13–20
Ты — Пётр, і дам табе ключы
Валадарства Нябеснага
Прыйшоў Езус у межы Цэзарэі
Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?
Яны ж сказалі: Адны – Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці
адным з прарокаў.
Ён кажа ім: А вы кім лічыце
Мяне? Сымон Пётр адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў
адказ: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але
Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай
скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І дам табе ключы
Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што
развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе. Тады загадаў вучням сваім, каб
нікому не казалі, што Ён — Месія.
“і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой...” Ці ж Госпад не ведаў аб тым, што
Сымон вельмі парыўчы чалавек? Ці не ведаў аб тым, што менавіта ён, які кажа: Ты
– Хрыстос, Сын Бога Жывога, праз нейкі час будзе казаць зусім па-іншаму: Я не
ведаю Яго?...
Без Бога мы – слабыя, нямоглыя, хоць вельмі часта нам можа здавацца, што
нам мора па калена…
Госпад здольны з нашай слабасці, грахоўнасці ўчыніць вялікія рэчы… На скале
нашага жыцця Ён і сёння прагне будаваць Касцёл – народ, які Бог запрашае і
збірае з усіх межаў зямлі, каб стварыць супольнасць тых, якія праз веру і хрост
становяцца дзецьмі Божымі, членамі Хрыста і святыняй Духа Святога

Комментариев нет:
Отправить комментарий